Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Што мысліцца чалавеку

Што мысліцца чалавеку
Краіны яго пасярод
Ён думкай ляціць далёка
На захад ці на ўсход

Шчомысліца – мяне знову
Цягнік ля цябе правёз
I сэрца ўзляцець гатова
Да шэрых твах нябёс

Што мысліцца табе, вёска
Што горад ў абдымкі ўзяў
Адчуй непазбежнасць лёсу
Не вернецца час назад

Што мысліцца табе, птушка
Калі не знойдзеш гнязда
Табе не заглянеш ў душу
I гэтага мне шкада

Шкада мне ўсяго навокал
Сябе самаго шкада
I я ўсё малюся Богу
Каб мне не згубіць гнязда


Верш Што мысліцца чалавеку - Уладзімер Гардзейка