Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Жыццёвы

Колькі жыць засталося на свеце?
Я не ведаю, як і вы.
Гэта ведаюць, мабыць, дзеці
і на гэта маюць правы.

Бо аднойчы нас усіх не стане,
Мы і зараз ужо жывем
Бы ў вар’яцкім якім капкане
І зусім, зусім не пяем.

Спевы душы кранаць павінны,
А кранаюць нажаль сталы,
Дзе ў вялікай патрэбе віна,
Грубіянства, відэльцы, нажы.

Колькі жыць засталося на свеце?
Я не ведаю, як і вы.
Толькі добра было б каб дзеці
Стаць дарослымі ўсё ж змаглі.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Жыццёвы - Тамара Абрамчук