Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Прыпыніце час

Прыпыніце час:
Мне патрэбна выйсці.
Колькі ёсць яшчэ нас
З прыналежнасцю “чыйсці”

Прыпыніце час,
Бо няма ўжо моцы:
Ён бяжыць бы ўраз
Усе знікаюць ночы

Прыпыніце час,
Каб пажыць паспела,
Зразумела б вас,
Існуючых смела.

І крычу паўсюль,
Што хапае моцы:
Прыгадайце нас,
Паглядзіце ў вочы.

Мы жывем ледзь раз,
Колькі ёсць у нас веры.
Прыпыніце час,
Каб знайсці мне меру.


Верш Прыпыніце час - Тамара Абрамчук