Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Пацук

Усмешка па твары тваім прабегла,
А ўнутры сядзіць пацук.
Ён нулі там малюе крэйдай
І крыжыкі ставіць у кут.

А ты сядзішь і чакаешь цудаў,
Зусім забыўся як пазбавіцца смецця.
Няўжо ж гэта не вялікая жудасць
Дасягнуць вось так паўналецця?

Прусакоўшчына ў жыцці, сумненні на твары –
Няўжо гэта ўсё, чаго ты шукаеш?
Няўжо ты дазволіш усялякім пачварам
Паквапіцца на ўсе скарбы, што маеш?

Хутчэй адскрэбвай усіх слімакой
І вытраўляй тараканаў,
Каб не было ў жыцці пацукоў
І імі пакінутых расчаравянняў.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Пацук - Тамара Абрамчук