Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Згубіла фразу, нібы свет

Згубіла фразу, нібы свет –
І не магу знайсці і ўспомніць.
Уцёк, сарваўшыся, сюжэт,
Растала стрыманая споведзь.

Яна не вырвецца цяпер
Бадзягай – ветрыкам на волю.
І мой невыказаны верш
Ужо не выспее ніколі.

Радкамі ўслых не прагучыць,
Не застанецца на паперы.
Мне б тую фразу прыручыць,
Ды мітусня закрыла дзверы…

18.11.2010


Верш Згубіла фразу, нібы свет - Таццяна Дзям'янава