Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Хлусня ўсё гэта

Хлусня ўсё гэта – час не лечыць!
Бо, як забыцца ні хачу,
Дасюль, сшалеўшы, у пустэчу
Імя ўсё тое жа шапчу.

Яно і ежа, і пітво мне,
І ўсё, што лепшага было, –
Маё жыццё – урок любові,
Мае дыханне і святло.

Яно – бы стрэмка ў маім сэрцы –
Балюча цісне, і свярбіць,
І не дае мне ні памерці,
Ані як-небудзь разлюбіць.

Спрадвечны бой душы і цела…
“Даволі, кінь!”, – кажу сабе…
Але ж, каханне – звар’яцела –
Ўсё роўна цягне… Да цябе…


Верш Хлусня ўсё гэта - Таццяна Дзям'янава