Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Плача Муза

Плача Муза – не можа мовіць…
Затуліла далонню рот…
Душыць болем нямую споведзь
Па дарозе на эшафот…

Не забілі? Ўсяго-ткі крылы
Пакрамсалі і апяклі?
Ну дык радуйся! Божа мілы!
Не на небе жа – на зямлі…

Шлях пакут? Ды жыццё – на тое…
Што яшчэ застаецца нам?
Стану побач… Цяпер нас – двое….
Ўсё, што дзеецца – напалам…


Верш Плача Муза - Таццяна Дзям'янава