Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Пераклад санета 91 У. Шэкспіра

Ўсе чымсьці ганарацца: радаводам,
Ці талентам, ці поўным кашальком,
Ці сілай, ці адзеннем – самым модным,
Ці добрым ганчаком альбо канём.

У кожнага – уласная забава,
Якая падбаўляе хмелю ў кроў.
А мне не трэба золата і славы.
Я маю найвялікшае – любоў.

Любоў твая пачэсней, чым дваранства,
Каштоўней, чым багатая казна,
Шыкоўней пазалочанага ўбранства –
Жаданей маладзецкага каня.

Я маю больш за ўсіх… Адно турбуе:
Вось кінеш – і адразу ўсё згублю я…


Верш Пераклад санета 91 У. Шэкспіра - Таццяна Дзям'янава