Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Нясецца час кудысьці

Нясецца час кудысьці, змарнела, зчэзла лісце, і недзе у “калісьці” згубілась пачуццё. Згубілася каханне, ласкавыя спатканні і грукат твайго сэрца ля сэрца маяго. Глядзіць панура восень. Яна з сабой прыносіць пачатак Адзіноты у прадонні пустаты. Пачатак Адзіноты адзінай нотай-“Ты”.


Верш Нясецца час кудысьці - Таццяна Барысава