Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Залівае кроў крыло слабое

Залівае кроў крыло слабое,
Як віно абрус у час застольны…
Адпусьці мяне, але з сабою,
Я хачу з табою чуцца вольным.

І крыло загоіцца ў палёце,
І абрус заменіцца з нагоды…
Хай памру з табою ў адзіноце –
Прагані з сабою назаўсёды.


Верш Залівае кроў крыло слабое - Сяржук Сокалаў-Воюш