Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Плынь гвалту накрывае нас

Плынь гвалту накрывае нас…
Падай руку, а я – табе…
I мы ўцякаем
Ад чэргаў да зьбяднелых кас,
Ад трафарэтных, нудных фраз,
Ад вэрхалу, што кожны раз
Усіх бязбожна ашукае.
Плынь радасьці люляе нас…
Над сьветам – цішыня якая!
Перацякае ў вечнасьць час,
Той час, які застыў якраз,
I ты са мной,
I я з табой –
У ім зьні-ка-ем…


Верш Плынь гвалту накрывае нас - Сяргей Законнікаў