Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Чаканьне

Хоць дождж і б’е,
і лашчыцца,
А ты усё адно
У сінім лёгкім плашчыку
Сьпяшаешся ў кіно.
Куды ад суму дзенешся? –
Ня ведае ніхто.
З маўкліваю надзеяю
Брыдзеш каля платоў.
А потым чуйна слухаеш
Чужую казку слоў.
Пакуль у цёмным клюбе
Ня ўспыхне зноў сьвятло.
У сэрцы ўсё ня месьціцца,
Дый некаму аддаць…
Ідзеш за жоўтым месяцам,
Блішчыць сьлюдой вада.
А хутка тут засьцюдзіцца
Сьняжынны карагод.
Ты верыш: нешта збудзецца
Цяпер, а мо праз год.
…Хоць дождж і б’е,
і лашчыцца,
А ты усё адно
I заўтра ў лёгкім плашчыку
Сьпяшаешся ў кіно.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Чаканьне - Сяргей Законнікаў