Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш З глыбинь жыватворных

* * *
Дакрануўся раніцы рукою, –
Засьпявала птушкаю яна,
Зазірнула ў вочы мне зарою
І расой ля ног маіх лягла.

* * *
Там, дзе бусьліны клёкат зранку,
Дзе цудны пах духмяных траў,
Дзе ў белых росах палі без падманку
Чакаюць птушыных сьпеваў…
Там!
Дзе пастушок жалейкай маўляе,
Дзе ў чыстых крыніцах жывая вада,
Дзе сонейка промні свае уздымае
І цешыцца імі, нібы немаўля.
Там!..
Са спадчыны роднай,
З глыбінь жыватворных
Там адчуваю сьвятую цяплынь…
Нібыта дзіця, сваё роднае слова
Я адпускаю ў вялікую плынь.


Верш З глыбинь жыватворных - Сяргей Харэвіч