Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Хвалi

Не хвалюй мяне, не хвалi,
Не кранай цяжкiх думак хвалi,
Не касi жыцця кавылi,
Кавалi мой настрой кавалi.

Хай расце ўва мне пачуццё,
Каласамi хай каласiцца,
Што цяперашняе жыццё
Не сапраўднае, толькi снiцца.

10.07.2015


Верш Хвалi - Сяргей Махнач