Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш АФІЦЭРЫ БЕЛАРУСІ

Хто казаỹ, афiцэры
Толькi робяць кар’еру,
Службу сам не адведаỹ, не стаяỹ у страю.
I бясконцыя ночы,
I бяссонныя вочы,
Ўсё аддаць вы гатовы за Радзiму сваю.

Родны кут i бярозы,
Што растуць каля хаты,
Назаỹжды ỹ Вашым сэрцы, як i ты, Беларусь.
I нiкому, нiкому
Не зняважыць пагоны,
Гонар Ваш не заплямiць нi вораг, нi хлус.

Афiцэры, афiцэры,
Мы да болю ỹ сэрцы верым,
Беларусь нiхто не зможа больш спалiць.
Афiцэры Беларусi,
Хай нiхто Вас не прымусiць
Здрадзiць роднаму народу i зямлi.

Спадары афiцэры,
Цi паны афiцэры,
Як бы хто не назваỹ Вас, як бывала не раз
Назаỹжды застанецеся
Разам з нашым народам,
I народ Беларусi будзе помнiць пра Вас.

I пад сцягам Айчыны
Вы прымалi прысягу,
I на Вас, афiцэры, як стагодзi таму
Ускладаем надзеi,
Вамi мы ганарымся,
Верым, больш мы не пойдзем праз боль i суму.

Афiцэры, афiцэры,
Мы да болю ỹ сэрцы верым,
Беларусь нiхто не зможа больш спалiць.
Афiцэры Беларусi,
Хай нiхто Вас не прымусiць
Здрадзiць роднаму народу i зямлi.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш АФІЦЭРЫ БЕЛАРУСІ - Сяргей Макей