Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Вясновыя думкі

Вясновае надвор’е – змянілася зімовым.
У маім сэрдцы – зноўку зіма.
Ні якія не ўзрушаць яго ўжо замовы,
То, што была калісьці, – таго ўжо няма.

І пажухлае лісьце зноў ганяе вецер –
Гэта восені мінулай сьлед.
У краіну шчасьця я калісьці меціў,
Ды няма ўжо шчырых тых мэт.

Затаптаўся ў брудзе, які мяне цягне
Ў патаемныы цемры абшыр.
Я пытаюся вырвацца, але вязне ў багне
Маіх думак імклівы вір.

Вакол быдла людское, і ні якае справы
Ні кому да нічога няма.
Яно стогне ад болю. Разявае халявы, –
Назіраць за ім лепей здаля.

Бо калі падыдзеш – абдадуць брудам.
І затопчуць пад п’яны свой стол.
Не ўзбудзіць іхніх душ табе нават і цудам!-
Толькі сьлёзы сьцікаюць на дол.


Верш Вясновыя думкі - Сяргей Кульбіцкі