Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Гэта

Гэта зьнікне ўсё ў нябыт.
Гэта ўсё сканае.
Летуценны дабрабыт
Нас не захавае.

Скрозь сусвет і час пракроч
Валацугай шумным,
Усё зьнікае, ўсё наўзбоч
У гэтым сьвеце тлумным.

І пялёстак белы дым –
Затаптаны ў брудзе.
Быў калісьці маладым –
Больш ніколь ня будзеш.

28.04.2010


Верш Гэта - Сяргей Кульбіцкі