Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Чалавеку патрэбна не слова

Чалавеку патрэбна не слава,
А людская увага і ласка,
І сардэчнае шчырае слова,
І вясёлая добрая казка.

Чалавеку патрэбна усмешка
Незнаёмых вачэй і знаёмых,
Каб дажджамі размытая сцежка
Стала лёгкай на кручах і стромах.

Чалавеку не трэба спагады, –
Дабрата чалавеку патрэбна,
Каб, мінаючы прорвы і спады,
Узбірацца на стромкія грэбні,

Каб сяброў сустракаў клапатлівых
На дарогах, далёкіх ад дому,
І каб сам быў заўсёды шчаслівы,
Калі шчасце прыносіш другому.


Верш Чалавеку патрэбна не слова - Сяргей Грахоўскі
«