Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш ХУТКАЯ ДАПАМОГА

Пераклад “Домовята и каша” Кирилла Авдеенко

Што за крык? Што за роў?
Цягнік можа з рэльс зыйшоў?
Не цягнік – малая Даша:
– Не хачу! Hе буду кашу!

Мама з татам, як застылі,
Дзед з бабуляй ўсё забылі.
Кот на печы – Муры! Муры!
Дамавяты ўсё пачулі.

Лыжкі у рукі – Будзь здарова!
З’елі кашу за тры словы.
Не раве, маўчыцьмалая,
Няма кашы, сядзіць злая.

Мама з татам у замяшанні,
Дзед з бабуляй стаяць зданнем.
Кот на печы – Ну і справы!
Дамавяты – Смачна страва.

Есць цяпер і Даша
Халаднік і кашу.
Просіць – Кладзі болей,
Вучыцца ў школе.

Мама з татам – Наша зорка!
Дзед з бабулькай – Зноў пяцёрка!
Кот на печы – Малайца!
Дамавяты – Гоп-ца – ца!

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш ХУТКАЯ ДАПАМОГА - Сяргей Брандт