Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш СВЯТОЕ ЮНАЦТВА

Цябе мае прызнанне не кране,
Прайшло ўсё, не варушы, навошта.
Але прыходзяць да мяне ў сне
Дзён тых чарга, стаяць яны ля ложка.

Сустрэчы той апошняй пачуццё
I памяць аб кароткiм нашым леце.
Даўно, напэўна, парасло галлём
Сапраўднае Каханне ва ўсiм свеце.

I бачыць бог-за здраду не злую,
Пайшла туды, куды заўжды хацела.
Прадаўшы мару i душу сваю,
Даклаўшы ў прыданае страйное цела.

Хапае нам цяпер i болю, i хлуснi,
Прайшлі гады, не варушы, навошта.
Там, у юнацтве, мы з табой плылi
I нас вянчаў драўляны вузкi ложак.

Сяргей Брандт, 27.06.2013

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш СВЯТОЕ ЮНАЦТВА - Сяргей Брандт