Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш РАДЗіМА СІНЯВОКАЯ

Ты – мая далёкая,
Радзіма сінявокая.
У льняной кашулі,
Песенка бабулі.

У тумане стылым
Ты сярод нямілых.
Не родная, быццам,
Ты – мая сястрыца.

Колькі гаварылі,
Хлусілі і білі.
Не давалі волі,
Чорны торф і поле.

Лёс краіны горкі,
Але свецяць зоркі.
Голас твой народны,
Ён, на жаль, не модны.

Колькі нас дурылі,
Рэзалі, палілі.
Вось якая доля –
Вольнай быць ніколі!

Можа досыць кланяцца?
Чужой мовай бавіцца?
Што нам тыя хлусы-
Мы ж ёсць беларусы!

Ты – мая далёкая,
Радзіма сінявокая.
У льняной кашулі,
Песенка бабулі.

07.05.2013 Сяргей Брандт

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш РАДЗіМА СІНЯВОКАЯ - Сяргей Брандт