Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш МАРКОТНЫЯ IМГНЕННІ

Сон з вадой кароткi –
Ты бяжыш праз дождж.
Цёмна ўздоўж дарогi,
Бляск маланак, ноч…
Ты ў светлым плаццi,
Вянок з жоўтых руж.
З сэрцам божай мацi,
Сярод здранцвелых луж.
Шлях твой непамерны
Уначы, праз дождж.
Меле млын сырое зерне,
Бляск маланак, ноч…
Па каменням мокрым
Ты бяжыш з вянком.
Змрок глядзiць у вокны,
Ценi ўслед радком.

Сяргей Брандт, 13.09.2013

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш МАРКОТНЫЯ IМГНЕННІ - Сяргей Брандт