Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш БЕЛАЯ ВЕЖА

Калі туман хавае да зары
Сцяжынку, што вядзе ў лес
і цягнецца халодным па кары,
Старыя кажуць: “Продак уваскрэс!”

Сярод вільготнай гэтай цішыні
Пачуецца зноў грукат капытоў,
Успыхнуць у полі стылыя агні
Урыўкамі даўно забытых сноў.

І дзе раней дуб волатам стаяў,
Паявяцца абрысы моцных сцен.
У тумане, паміж пажухлых траў,
Не патрабуе помніць узамен.

Застогне цяжка пад канямі мост,
Пачнецца сеча з крыкамі ўначы.
Hе пройдзе вораг цераз гэты пост
Hачная птушка цяжка пракрычыць.

A з першым промнем усё прападзе,
Ні гука, ні замшэлых камянеў.
Як вір глыбокі, цемрай у вадзе,
Схавае назаўжды абрыўкі сноў.

Ніхто і не паверыць тут, але ж,
Калі туман пральецца малаком,
Убачыш сам абрысы белых веж
І мост, і продка вечнага з канём…

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш БЕЛАЯ ВЕЖА - Сяргей Брандт