Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш На смерць Рыгора Барадуліна

Цяжка знайсьці мне сэнс
Ў стужцы падзей апошніх…
Мір падзяліў людзей
На добрых, злачынцаў
І злосных…
Я не жадаю быць добрай…
Я не магу быць злачынкай…
Жадаю я быць злоснай,
Каб ворагу даць па пысе…
Дастала мяне ўжо нелюдзь,
Краіну што скрозь пранізала
Хлуснёй, што дзярэ ўжо вушы,
Не толькі хворае сэрца…
Дакуль абыякавасьць наша
Будзе прыносіць гора?
Мы дазваляем уладзе
Нас, беларусаў, троліць…
Вечная памяць Рыгору!
Душа яго рвалась з-за кратаў,,,
Вёў ён нас за сабою…
А мы не хочам змагацца…

Дзядзькай клікаць не буду,
Павага да сталасьці гэта…
Памёр Рыгор Барадулін…
Вечная памяць паэту! sw. sw
05,03,14 г.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш На смерць Рыгора Барадуліна - Святлана Софіна