Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Міхалу Рукевічу (акраверш)

Ружовы фламінга, гарбатая сумная птушка,
Ашчэпкамі крылаў, пабітых бязлітасным шротам,
Дацягне да Індыі скрозь забайкальскія пушчы,
За тысячы ўзмахаў – да родных індыйскіх чаротаў,
І будзе карміць птушанят малаком і крывёю.
Мне б крылаў такіх хоць ашчэпкі – у неба за ёю,
Але не не поўдзень – на захад ў гняздо радавое.

Міхал Рукевіч – філамат, сябра “Саюза ваенных сяброў”, сасланы на катаргу пад Іркутск у 1826г.


Верш Міхалу Рукевічу (акраверш) - Святлана Куль