Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Ноч, аўтобус, Шабаны

Ноч, аўтобус, Шабаны,
Радам чыйсьці твар памяты.
Дзень прасіжваў я штаны,
Зараз еду ўжо дахаты.

Шмат чаго паспеў зрабіць,
Шмат чаго адклаў “на вечар”.
Толькі ў галаве гучыць
Думка: як хутчэй бы легчы?

Як дамоў дакалываць?
Як дамоў партфель данесці?
Ну а там – адразу спаць,
Можна нават і не есці.

Галаву асвабадзіць,
Зняць няўтульнае адзенне,
Даць спіне ўжо адпачыць
Ад бясконцага сядзення,

Нават тэлік не глядзець –
Распластацца ў мяккім ложку,
Каб да раніцы паспець
Выспацца хаця бы трошкі,

Перад тым, як зноў устаць,
Ледзьве рашчапіўшы вочы,
Цэлы дзень прапрацаваць –
І дамоў вярнуцца ноччу.


Верш Ноч, аўтобус, Шабаны - Святаслаў Свяцкі