Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш На ростань

Ціхі, бязвоблачны вечар,
Чэрвеньскі, белы паўзмрок,
Вузкія, ломкія плечы,
Светлы, загадкавы зрок.

Ўецца дарога шалям,
Колы сакочуць зноў..
Зноў расстаюся з жалям
З сіняю стужкай лясоў.

З цёплым, сярэбраным плёсам,
Поўным бялюткіх лілей,
З марай юнацкаю. З лёсам,
З тым, што не збыўся далей.

Падае долу хусцінка…
Свеціцца белы палын…
Дзесці ў дзяцінстве хацінка,
Цёмны над возерам млын.

Ўсё так далёка-далёка,
Што ані чым не дагнаць…
Колы сакочуць… Навокал
Знічкамі вокны мігцяць.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш На ростань - Станіслаў Высоцкі