Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Намалюйце сонца!

Калі ёсць сэнс, дык намалюйце сонца!
Хай промні азараюць ваш пакой.
Пляваць жа вам, што свеціць не з аконца,
Галоўнае – было каб пад рукой.

Яно не свеціць? Дык пастаўце лямпу.
Вось будзе цень, святло, быццам з нябёс.
Цень не патрэбэн – замалюйце фарбай,
Трымайце дужа, кантралюйце лёс!

Яно не грэе… Ацяпленне трэба.
Так стала цёпла і ўтульна, няма слоў!
Пазагараць бы… Быццам я прычэпа,
Бо ўсё знаходжу недахопы зноў і зноў.

Ну вось, усё ж такі стварылі сонца.
Чаго ж тады не прарастае дрэва?
Усё проста – можа, гэта ўвогуле не сонца?
Падробка. Свеціць сонца толькі з неба.


Верш Намалюйце сонца! - Станіслаў Скорб