Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Як гэта міла, як кранае

Як гэта міла, як кранае –
Глядзець на восень каля гаю.
Лістоту вецер узвівае.
Як гэта міла, як кранае.
Лістота круціцца, лунае,
Удалеч мкне, і ападае.
Як гэта міла, як кранае –
Глядзець на восень каля гаю…


Верш Як гэта міла, як кранае - Савель Ялінец