Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Грэх

Вуснаў дзявочых гарачы давер…
Тут не ўладарыць каханне.
“Божа, прабач, не хацеў я, павер…” –
Звычная споведзь пад ранне.

Хтосьці прамовіць: “Хіба ж гэта грэх?
Плюнь і забудзь, прыжывеццца”.
Грэх не расколеш, быццам арэх.
Ён на душы застаецца.


Верш Грэх - Рагнед Малахоўскі