Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш ЧУЛЛІВЫ СВЕТ

ЧУЛЛІВЫ СВЕТ

Як змог ты сатварыць каханне,
Прыдбаць хоць некалькі сяброў –
Знаць выканаў наканаванне,
Дарогу да сябе знайшоў.

Суетнае жыццё плыве дзесь збоку
Няма ніякай справы да мяне,
У поўнай цемры не убачыць воку
Бязглуздзіцу ва ўзведзенай сцяне.

Па-за сцяной яны, я тут – шчаслівы,
Свет створаны мяне не абмане –
Даверлівы, адданы і чуллівы,
У колерах убачаных Манэ.


Верш ЧУЛЛІВЫ СВЕТ - Пётра Мурзёнак