Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Я прачнуся

Я прачнуся – і гляну ў аконца,
Усміхнуся руплівым шпакам,
Травам росным, высокаму сонцу,
Неба сіні ды зорным шляхам,
Воднай гладзі і лісцям на дрэвах,
Далягляду за ціхай ракой…
А мне ж болей нічога не трэба:
Побач – ты, і у свеце – спакой.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Я прачнуся - Пётр Шакола
«