Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Сёстрам Альбіне і Надзеі

Усе жыццёвыя заметкі
Трымае цэпка памяць ваша:
Дзіцё-дачка, дзяўчо-падлетак…
Жанчына… – вопыт назапашан.

Лагойшчына, ваенная пара.
Пасля вайны закінула ў Ашмяны доля:
Сем класаў, педвучылішча і -“Ура!”-
Яны настаўніцы у пачатковай школе.

Настала самастойнае жыццё,
З раскрытымі вачамі прагнуць ведаў вучні.
Цябе ўздымае ў неба пачуццё:
-Ты іх чытаць, пісаць і дабрыні навучыш.

Вучылі іх, ды кожная вучылася сама.
Дыплом філолагаў завочна атрымалі.
Дзяцей радзілі – значыць, не дарма
Жылі, сваю дарогу выбіралі.

Сярэдняй школе шмат дзясяткаў год
Аддадзена спаўна, без правалочкі.
Удзячны Валяр’янаўнам народ,
Вучылі што яго сыноў і дочак.

Ёсць што успомніць – шмат нагод:
Пазналі беднасць і дастатак.
Было ўсяго, найбольш – турбот,
Якімі ўсё жыццё занята.

Ляжаць, паплёўваваць уверх –
Такой і думкі быць не можа!
Сям’я, вучоба, праца – перш,
Астатняе далей адложым.

За школу, вучняў і дзяцей
І сэрцам, і душой хварэлі.
Цяпер з унукамі часцей
Сустрэцца бы яны хацелі…

Дабра, здароўя хай дае
Вам Божа, і жыццёвых сілаў.
Гады, што пражылі, яны – усе свае,
І каб яшчэ цярпення на дзясяткі год хапіла.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Сёстрам Альбіне і Надзеі - Пётр Шакола