Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Шыкоўны ранак

Шыкоўны ранак: сонца ўстала,
Раса на травах, на кустах
У промнях сонечных заззяла,
Блакіт на небе і ў вачах.

Заве прырода ў лес і поле,
К вадзе рачулка запрашае, –
Пайду туды, там дыхаць вольна,
І там душа мая спявае…

2015, май.


Верш Шыкоўны ранак - Пётр Шакола