Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Не шкадуй

Не шкадуй, не смуткуй
Ні аб чым, што прайшло:
Усе падзеі прадпісаны лёсам.
Што было – адбыло,
Ва ўспамін залягло,
У скарбонку жыццёвых узносаў.
Ты не плач, не стагні,
Што не змог устаяць
Ад спакусы, падсунутай д’яблам,
Што прыйшлося падчас
Разбураць, не ствараць,
І рабіць тую справу заядла.
Ты адрынь ад сябе надаедлівы тлум,
Што было ўсё не так і не гэтак.
Ну было – і было!
Адмахніся ад дум,
Паглядзі навакол: колькі кветак!

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Не шкадуй - Пётр Шакола