Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Кальчуны

Ах, Кальчуны-вёска, аграгарадок!
Я з табой знаёмы не адзін гадок.
Тут народ руплівы, не абы-які,
Тут – мае таварышы, ёсць і сваякі.

У Кальчуны хочацца ехаць зноў і зноў-
Ад сустрэч нацешыцца і ад добрых слоў.
Удыхнуць бадзёрасці навакольных ніў…
А ваду крынічную тут бы піў і піў!

Больш, чым тут, уражанняў анідзе не меў.
Першы раз, калісьці, глянуў – анямеў…
І дасюль прывыкнуць не магу ніяк:
З кожным разам бачыцца нейкі новы знак,

Ці ў абліччы вёскі, ці вакол яе;
Кругом азірнешся – і душа пяе:
Ах, Кальчуны-вёска, аграгарадок,
У цябе ўлюбёны я не адзін гадок!

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Кальчуны - Пётр Шакола