Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Ашмянскае ўзвышша

(Прысвячаю
665-годдзю
г. Ашмяны)

Ашмянскае ўзвышша на карце краіны –
Маленькая плямка, а край сам – былінны.
Здаўна тут жылі беларусы-літвіны,
Пра гэта ў даведніках ёсць успаміны.

Народ наш свой гонар адстойваў упарта:
Тэўтонцаў пабіў і прагнаў Банапарта.
Не ўпаў на калені прад немцам-фашыстам,-
І Дні Перамогі святкуе ўрачыста.

Сышоў у былое Савецкі Саюз –
І сам вырашае свой лёс беларус.
Наш горад расце, харашэе наскрозь,
Кідаецца ў вочы дюдзей прыгажосць.

У Ашмянах адноўлены цэрква, касцёл –
Для люду працуе духоўны прастол.
Сумленнасць, спагаду народ захаваў,
Радзіму і Бога заўжды шанаваў.

І з верай у сэрцы зажыць мы змаглі
На гэтай спрадвеку нам роднай зямлі.
Дык справім жа свята, расклаўшы абрус,
Квітнейце Ашмяны! Працвітай Беларусь!

07.10.2006 г.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Ашмянскае ўзвышша - Пётр Шакола