Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Прас

У праса –
Пачэсная праца.
Сваю цеплыню дорачы,
Тугая далонь праса
Гладзіць заўсёды горача.

Якое адзенне асмеліцца
Пазбегнуць з ім сустрэчы?
Ніц перад прасам сцелюцца
Рознага крою рэчы.

Сваёю вагой расправіць
На плацці кожную складку.
У праса галоўнае правіла –
Абы было гладка.

Ён цэніць як лепшую вартасць
Шаўковае паслушэнства.
Затое суконная ўпартасць
Даводзіць яго да шаленства.

Бывае, такое падсунуць,
Што прасу робіцца млосна.
Калі ж на яго плюнуць,
Як ён шыпіць злосна.

Па шоўку пройдзецца лёгенька,
А на сукно падналяжа…
Яго жалезная логіка
Каму правату не дакажа?

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Прас - Пятрусь Макаль