Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Вераснёўскія вятры

Прыйшлі вятры, і хмараў статкі
Нагналі песень дажджавых
I жоўтыя паклалі латкі
На ўборы паркаў гарадскіх.

Здаецца, вежы так намоклі,
У хмарах, што ў капелюшах,
I ліхтары, як быццам кроплі,
Дрыжаць на тонкіх правадах.

А трубы дахаў плачуць, плачуць,
Уздоўж праспектаў ручайкі.
I толькі гальштукаў дзіцячых
Мільгаюць ярка аганькі.


Верш Вераснёўскія вятры - Пятрусь Броўка