Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Вам скажуць сосны

Навала пройдзе. I калі
Ізноў засвеціцца свабода, –
Вам скажуць сосны, як жылі
Мы ў дні вялікай непагоды.
I колькі ў шумных гушчарах
Народных дум было сабрана,
I колькі на сівых імхах
Гарачых слёз парассыпана.
Як мы жылі ў барах густых,
Каб ратавацца ад прымусу,
Як з кожным дрэвам, што з жывым,
Вялі параду беларусы.


Верш Вам скажуць сосны - Пятрусь Броўка