Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Усім вясна дала работу

Усім вясна дала работу,
Спрадвеку ўжо закон такі –
I на бярозах гнёзды-ноты
Панаразвесілі гракі.

Расселіся сям’ёю кучнай,
I хай трывожаць раннем сон –
Вядома, хор немілагучны, –
Ды абуджае сэрца ён.

I на мяне находзіць роздум,
Што нельга раніцы праспаць,
Што час выходзіць з хат, як з гнёздаў,
Палеткі дбала засяваць.


Верш Усім вясна дала работу - Пятрусь Броўка