Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Песня юнацтву

Ты не плач, мая птушка-зязюля:
можа, хто за цябе дакукуе,
пералічыць шляхі і дарогі
і згадае былыя трывогі.

Вы па мне не сумуйце, рабіны –
гэта вас я ў юнацтве пакінуў.
У раскошы травянай улетку
не знайшоў сваю папараць-кветку.

…Ты ляці, дарагая зязюля,
песня сэрца няхай не хвалюе,
паспявай жа камусьці другому,
не такому, як я – маладому.


Верш Песня юнацтву - Пятро Чабор