Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Жнівеньская ноч як звар’яцела

Жнівеньская ноч як звар’яцела,
Развязала чорныя мяхі.
Сотні тысяч зорак пераспелых
Сыплюцца на мокрыя імхі.

Галаву і сэрца мне працяла
Млечным Шляхам.
Край сасновы мой
Сёння ноччу нейкім стаў працягам
Зорнай таямніцы векавой.

Балбатня пра атамы – пустое,
Бо у прыгажосці – свой закон.
Толькі гэта неба залатое
Назаўжды ўзяло мяне ў палон.

Загадайце, хлопцы і дзяўчаты,
Спраўдзіцца усё ў жыцці у вас…
Зоркі, не пагасніце дачасна,
Я люблю вас,
Я кахаю вас.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Жнівеньская ноч як звар’яцела - Пiмен Панчанка