Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Перапіс грахоў

Пачаўся перапіс грахоў:
Іх як калосся ў жыце…
Усе грахі сваіх сяброў,
Суседзяў, саслужыўцаў,
Дзяцей малых,
Бацькоў старых,
Буфетчыц на вакзале
і падначаленых сваіх –
3 прыемнасцю назвалі.
Той хабару начальству даў,
Той пажывіўся ў касе,
Той спекульнуў,
Той недадаў,
Той “Жыгулі” свае прадаў
Выгодна на Каўказе.
0, выкрывацелі грахоў,
Цаню я вашу смеласць!
Тут мала ўжо прамоў.
Вымоў:
Здымаць пара наспела.

Я рукавы ўжо закасаў,
Ды стала мпе нядобра:
Ніхто, ніхто не запісаў
Свой грэх, хоць самы дробны.


Верш Перапіс грахоў - Пiмен Панчанка