Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Нешта журботнае вецер пяе

Нешта журботнае вецер пяе
У лясах парыжэлых.
Аддам я ўсе перамогі свае
За адно паражэнне.

А ты не хочаш у палон мяне браць,
Не хочаш майго разгрому…
Сцюдзёным агнём
Рабіны гараць,
Ні цішыні,
Ні грому.


Верш Нешта журботнае вецер пяе - Пiмен Панчанка