Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Не, гэта не апошняя аповесць

Не, гэта не апошняя аповесць,
I летапіс яшчэ не скончан мой.
Над рыжым лугам, над ракою Полісць
Тры дні хрыпіць цяжкі і душны бой.

Мы чуем голас твой, Старая Руса.
Ідзём мы да цябе, Старая Руса.
Няма нам сну: ў нямецкіх ты руках.
Ў адной шарэнзе рускі з беларусам
I побач з украінцамі казах.

Тут кожны хоча уварвацца першым,
Нібы свой дом у гэтым гарадку,
Нібы там кат сабраўся зараз вешаць
Каханую, ці жонку, ці дачку.

На вогненнай зямлі ў сталёвым свісце
Тут кожны воін б’ецца за траіх…
Як мала сіл, каб стаць іх летапісцам,
Як мала слоў, каб расказаць пра іх.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Не, гэта не апошняя аповесць - Пiмен Панчанка