Верш 36 радкоў сучаснага стану
Сарваўшы сум свой з кожнай той мінуты,
Што я пражыў у гэтай цемры,
Увайду ў новы свет я безпакутна,
Пакіну ў старым быце нервы,
Якія мне прыйшлося траціць
Н а ўсякі люд паганы.
Раблю ўсё для вас я, наце,
Я чалавек адданы,
Я чалавек сумленны,
Але за што жыццё вы мне псуеце?
Не ведае ніхто з вас, пэуна,
Колькі мне жыць на Свеце…
Сарваўшы сум свой з кожнай той мінуты,
Не павярнуўшы галаы назад,
Пайду ў перад, зкіну путы,
Адзін – мацней я буду за атрад.
Чаму адзін? Спытае нехта ў мяне,
Паглядзіць у вочы мне, а там…
У бяздоннай глыбіні, пачуе:
“З кім яшчэ, ну з кім?..
Я ж не магу даверыцца сябрам…”
А сапраўды, дзе сябар мой?
Ці ў полі ён скаціну пасвіць,
Ці тую ж самую вядзе дамоў і ласціць?..
Сарваўшы сум свой з кожнай той мінуты,
Я буду бцца за жыццё сваё.
Не будзе мне канцом – атрута,
Усё мне будзе – за жыццё!
Для чалавека ўсё мачыма,
І дапаможа вера ў Бога.
Стаяць анёлы за плячыма-
Чакае добрая дарога…
Я жыву! І дзякуй Богу,
Не ведаю які мне выпаў лёс!
Сам выбіраю я дарогу,
Але… каб чорт у бок ды не аднёс….