Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Снег пад нагамі рыпіць

Снег пад нагамі рыпіць,
як пластмаса,
наэлектрызаваная днём.
Дрэвы ў вячэрняй зімовай фантазіі
гараць бенгальскім агнём.

У светафораў жалезныя нервы,
аўтобусы поўныя, як кансервы,
звышновы тыповы дом,
кватэра з фатонным замком…
Назаўтра ізноў ЭВМ,
з якою ніякіх праблем,
прад якой ты і маг, і гном.
А снег пажоўклы, нібы пластмаса,
зімовага сонца рубінавы лазер…

За шклом, за тытанам,
за поліўрэтанам
вось так і жывём…
I ў сэрца жывое,
сустрэтае намі, –
самае страшнае, –
нібыта ў камень б’ём…


Верш Снег пад нагамі рыпіць - Павел Шруб