Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Восенькая электрычка

Восенькая электрычка

Сесці ў човен і плысці ў нікуды, ніхто, ніадкуль,
аж завершыцца эра і памяць растане на дне.
Час абраў нас. Абраў да апошніх лушпінаў. Пакуль
мы падымемся ў абсерваторыю, восень міне.
Айдас Марчэнас

Вострыя, як відэльцы,
Слёзы кастрычніка
Ты малявала растаннем
Дрэваў і лісця.
Абапал калюжын,
У шэрасці сціслых,
З-за вокнаў няспешнай,
Як лёс, электрычцы.
І з кожным прыпынкам
Твой пэндзаль смялейша
Абрысы асенняй
Тугі вымалёўваў…
– Не, не, не турбуйцеся,
Ўсё нармалёва, –
Вусны шапаталі
Камусьці з “тутэйшых”…
Таму, хто, як восень,
З пачуццяў пажоўклых
Скідаў да калюжынаў
Час і прастору…
Таму, хто наладзіў
З кастрычнікам змову
І параструшчыў
Цяпло долам глёўкім…

Вострыя, як нажніцы,
Хмары кастрычніка
Ты малявала
Спатканнем з няверай…
– Дзякую, дзякую,
Свет, пэўна, не белы, –
Словы расталі
Ў пустой электрычцы.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Восенькая электрычка - Павел Гаспадыніч