Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Падыдзеш нябачна, ціхутка, нячутна

**
Падыдзеш нябачна, ціхутка, нячутна…
Далоні ў далоні пад поўні святлом.
Мілосці аматаркі ночы распуснай
Агорнуць пачуцці нязгасным цяплом.

Дрыготкі агеньчкі вачэй спакушальных
Апаліць паглядаў трымценне няўзнак…
І скокнем тапельцамі ў вір пакарання,
У вір бласлаўленя раз’ятранах смаг…

Адыдзеш пасля, апранутай ў туманы,
Ледзь ў золата промняў ўбіруцца сады…
І новага дня мне падасца падманам
Растанне не ў час, ды на травах сляды…

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Падыдзеш нябачна, ціхутка, нячутна - Павел Гаспадыніч